Расцем беларусамі: вынікі тыдня беларускай мовы і літаратуры
З 13 лютага па 18 лютага ў школе часцей гучала родная мова. Не выпадкова. Праходзілі мерапрыемствы ў межах тыдня беларускай мовы і літаратуры. Бягучы год з'яўляецца годам 500-годдзя кнігадрукавання, таму вучні 5,9,11 класаў падрыхтавалі работы да выставы "Францыск Скарына, мы табе ўдзячны..." Вучні 9, 11 класаў падрыхтавалі выступленні "Францычк Скарына - наш самы славуты зямляк", а вучні 5 класа - "Як да нас прыйшла кніга".
Вучні 6, 7 класаў напісалі пісьмы-прызнанні "Люблю наш край - старонку гэту", а дзесяцікласнікі падрыхтавалі выставу буклетаў, інфармацыйных лістоў "Пісьменнікі - юбіляры - 2017".
Вучні 8 "А" класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульне "Родная мова - матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова...".
Малодшыя школьнікі намалявалі ілюстацыі да беларускіх народных казак.
А завершыўся тыдзень літаратурнай кампазіцыяй "Францыск Скарына - выдатны прадстаўнік беларускай культуры эпохі Адраджэння".
Арганізатары мерапрыемстаў - настаўнікі беларускай мовы Шаёнак Ірына Васільеўна і Амбразевіч Людміла Мікалаеўна ўдзячны ўсім удзельнікам мерапрыемстаў. Асабіста вучаніцы 11 класа Корбан Наталлі за дапамогу ў падрыхтоўкі мерапрыемстаў.
21 лютага - дзень роднай мовы. Давайце гаварыць на роднай мове не толькі ў гэты дзень, але і заўжды.