Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся
Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. «Родная мова, – як зазначыў у 2009 годзе генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каіхіра Мацуура, – неацэнна для кожнага з нас. На роднай мове мы гаворым нашы першыя словы і найлепш выказваем свае думкі. Гэта тая аснова, на якой усе людзі будуюць сваю асобу з моманту свайго першага ўздыху, і яна тое, што арыентуе нас на працягу ўсяго жыцця. Яна з’яўляецца спосабам, з дапамогай якога можна навучыць паважаць сябе, сваю гісторыю, сваю культуру і галоўнае – іншых людзей з усімі іх асаблівасцямі».
Таму мерапрыемствы, якiя праходзiлi ў школе з 15 па 20 лютага, былі прысвечаны беларускай мове. Гэта і імпрэза "Размаўляй са мной па-беларуску", падрыхтаваная вучнямі 8 класа, і конкурс газет, прысвечаных пісьменнікам - юбілярам, і гульня для вучняў 11 класа "Разам з Крапівой ", конкурс прэзентацый і чытальнікаў баек (9 клас) "Усміхніся весялей", літаратурна-музычная кампазіцыя "Рускі самародак, які стаў набыткам Беларусі ", падрыхтаваная вучнямі 10 класа. Асабістая удзячнасць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Амбразевіч Л.М. і Шаёнак І.В. за адданасць роднай мове!
"Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся" Дык давайце ж будзем размаўляць па-беларуску! І не толькі 21 лютага, а заўжды!