Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?
УЧ.IT.ЕЛЬ | Образовательный веб-квест

“Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая”

Дата: 28 октября 2016 в 17:15, Обновлено 31 октября 2016 в 19:23
Автор: Ерохо О. Н.
Ільняная і жытнёвая. Сялянская. 
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы ў расе. 
Вобразная, вольная, пявучая, 
Мова беларуская мая!
П.Панчанка
     Мова... Родная мова... Матчына мова... Так ласкава называем мы свой духоўны набытак.
     Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці, ціхага журчання яе песень-калыханак. Затым у школе за бясконцымі шарэнгамі родных слоў у кнігах перад нашым зрокам праходзіць уся зямля, яе разнастайная прырода, яе шматвекавая культура і гісторыя.
     Родная мова – гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і душа народа, люстэрка духоўнага жыцця. Кожны народ як найвялікшы скарб шануе родную мову, бо пакуль жыве мова, жыве сам народ, гэта як карані, якія трымаюць яго.
     Беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды ўнікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў.
     Як часта чуеце вы родную мову? А чаму?

Калі жывеш на Беларусі,
Цябе задумацца прымусяць:
“Я дзе ж знаходжуся, панове?
Зусім не чую слоў на мове,
Што тут жыла з сівой даўніны,
Што перажыла забароны,
Якую рвалі бомбы, міны,
Што выжывала скрозь праклёны,
Што беларускаю завецца,
Што, як крыніца, з вуснаў льецца,
Якая з намі праз стагоддзі,
Чаму яна цяпер не ў модзе?
Мне сорамна за вас, народзе.
Вы матчыне прынеслі здраду,
І людзі ёсць, хто нават рады!
Няма нідзе такога ў свеце,
Не разумеюць нас суседзі.
Няўжо ж вы змірыцеся з гэтым,
Што знікне нацыя з планеты,
І знікне слова “беларусы”,
А хто ж вас да таго прымусіў?”.

Я — маладое пакаленне,
Не пацярплю яе знікнення,
І дачакаюся я часу,
Калі пранікне мова ў масы
І зажыве тут назаўсёды,
І не сустрэне больш няўзгоды.
І стане хутка раўнапраўнай
З другімі мовамі Еўропы.
Еўропы нашай, вольнай, братняй,
І стане ва ўсіх хатах хатняй... 

Кірыл Азімка
зята
с сайта Вершы.ru )

     У 1956 годзе Якуб Колас пісаў: “Беларуская мова параўнальна маладая. Хоць даўно ўжо на ёй гаворыць народ, але як мова навукі, палітыкі, літаратуры яна знаходзіцца ў перыядзе станаўлення. Таму наша задача – берагчы мову, вывучаць яе, распрацоўваць і пашыраць. Гэта дасягаецца штодзённым яе ўжываннем у побыце, на рабоце, у дзяржаўных, грамадскіх і культурных установах”. Ці заўважылі вы, наколькі актуальныя гэтыя словы сёння?

     Некалькі цікавых фактаў пра родную мову можна знайсці тут.

     Якуб Колас пісаў: “Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры.” 
Кароткія звесткі аб беларускіх паэтах і пісьменніках, вершы з пяску можна паглядзець тут. 

  Ведайце, сёння беларуская мова стала элітарнай, бо на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі: літаратары, мастакі, некаторыя дзеячы навукі. Яны не саромяцца яе сялянскага паходжання. Яшчэ ў 1910 годзе на міжнароднай канферэнцыі ў Парыжы па мілагучнасці беларуская мова была пастаўлена на 2 месца пасля італьянскай. Такой мовай можна і неабходна ганарыцца!

 

БЕЛАРУСЫ ВЫБІРАЮЦЬ СВАЁ,РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ СЛОЎЦА!

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.