Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?

Расцем беларусамі

Дата: 28 октября 2016 в 17:15, Обновлено 16 марта в 08:56
Автор: Ерохо О. Н.

2016/2017 навучальны год абвешчаны ў Чыгуначным раёне г. Віцебка годам вучэбнага прадмета "Беларуская мова і літаратура" 

Як адзначаем?

1 верасня - Дзень ведаў. 

Лінейка "Верасень кліча ў школу"

Жоўты ліст, як пасланец сусвету,

У танцы апускаецца да долу.

Радасцю нас адарыла лета.

Верасень паклікаў зноў у школу!

Са словамі прывітання да ўсіх звярнулася Вольга Мікалаеўна Яроха, дырэктар школы:

"Паважаныя калегі! Дарагія вучні,бацькі!

Шчыра віншуем вас з цудоўным святам — Днём ведаў і пачаткам новага 2016/2017 навучальнага года. 
Для кожнай школьнай сям’і 1 верасня з’яўляецца сімвалам добрых пачынанняў і здзяйсненняў. 380 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ў
гэты дзень з кветкамі, усмешкамі, прагай да ведаў пераступяць школьны парог, чакае новае, напоўненае адкрыццямі і пазнаннямі жыццё. 
Для вас, паважаныя калегі, гэты дзень стане пачаткам чарговага этапу ў прафесійным жыцці, які таксама будзе напоўнены адкрыццямі, павышэннем узроўню педагагічнага майстэрства. Ваш высокі прафесіяналізм, шчырая любоў да роднай зямлі з’яўляюцца для кожнага з нас, і ў першую чаргу для падрастаючага пакалення, прыкладам сапраўднай грамадзянскасці, патрыятызму. 
Няхай моцнае здароўе, шчасце, дабрабыт, поспехі ў вучобе і працы не пакідаюць нас на працягу навучальнага года. Няхай кожны дзень прыносіць радасць ад творчага пошуку. 
Са святам, дарагія сябры!"


Сцэнар лінейкі можна спампаваць тут

1 верасня - першы ўрок "Нам мір завешчана берагчы"

11 верасня - святочны канцэрт "Беларусь мая сінявокая"

 

15 кастрычніка - школьны этап Рэспубліканскай алімпіяды

"Слова тоіць вялікую сілу" (Я.Брыль). Урыўкі з водгукаў вучняў - удзельнікаў школьнай алімпіяды

"Не мяняецца толькі цана

Гэткай дробязі - добрага слова"

Гэтым ён ( аўтар) паказаў мне, што ўсё ў гэтым свеце не вечна, што грошы не даюць абароны, а дапамагчы можа толькі роднае, добрае слова, якое заўжды будзе з намі разам, будзе весці нас да святла. (М. Маслоўская)

Словы бываюць розныя: цёплыя - як агеньчыкі, светлыя - як маланка, гнеўныя - як пярун, ціхія - як калыханка, вечныя - як Беларусь! Ёсць у мове словы моцныя і велічныя, як дубы, што ўзносяцяцца ў неба: мужнасць і герой. (Ю.Іваноў)

Мне вельмі б хацелася, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваёй мілагучнасцю і прыгажосцю іншыя пакаленні. Няхай льецца наша мова з радыёпрыёмнікаў і тэлеэкранаў, упрыгожвае старонкі газет і кніг, гучыць у нашых размовах. (Ю. Пачыкоўская)

Наша родная мова павінна жыць і гучаць. Памятаеце, як у далёкія часы пакутавалі людзі, якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад Радзімы...

 на мой погляд, мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць яе самі, а таксама прывіць любоў і павагу да яе нашым дзецям. 

Мне хочацца верыць, што наша мова назаўсёды застанецца любімай, паважанай і ўвогуле - самай лепшай. (Г.Залеская)

22 - 23 кастрычніка  - экскурсія ў горад Полацк

22-23.10.2016 актывісты пабывалі ў старажытным Полацку, горадзе, які стаў калыскай беларускай гісторыі... 
"Маці гарадоў беларускіх», першая сталіца Беларусі — Полоцк — быў пабудаваны на адным з маршрутаў гандлёвага шляху «з вараг у грэкі" і пачаў сваю гісторыю з 862 года. У Полоцку зарадзілась беларуская дзяржаўнасць і культура, у ім нарадзіліся Еўфрасіння Полацкая, Францішак Скарына, Сімяон Полацкі - слава і гонар беларускага народа...

31 кастрычніка - віктарына для настаўнікаў "Будзьма беларусамі"

31 кастрычніка - прэзентацыя сеткавага праекта "Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая"

2 і 3 лістапада адбыўся І раённы фестываль педагагічных ідэй "Вопыт арганізацыі эфектыўнага адукацыйнага працэса ў сучаснай школе", прысвечаны вопыту выкладання вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".

2-9 снежня - Паэт красы і гармоніі: святкуем 125-годдзе з дня нараджэння М. Багдановіча. 

Максім Багдановіч… Гэтае імя згадвае першым ледзь не кожны, калі называе сваіх любімых беларускіх паэтаў. Ураджэнец Мінска, ён амаль усё сваё жыццё правёў за межамі Беларусі – у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі, завяршыў зямны шлях у 25-гадовым узросце ў Ялце, выдаў толькі адзін зборнік вершаў – знакаміты «Вянок», аднак здолеў стаць адным з найбольш яркіх дзеячаў шматвяковай беларускай культуры і класікам нашай літаратуры. Яго творчасць – гэта знітаванне беларускіх нацыянальных пачаткаў і агульнаеўрапейскіх традыцый. Лірычны герой яго вершаў – надзвычай прыцягальная асоба для чытачоў, бо гэта дапытлівы і мужны чалавек, шукальнік гарманічных, прыгожых пачаткаў жыцця, сувязей з гісторыяй свайго краю і гісторыяй усяго чалавецтва, які прагне спазнаць быццё ва ўсіх яго праявах.

Максім Багдановіч – аўтар найзнакаміцейшых «Зоркі Венеры» і «Слуцкіх ткачых». Ёсць у яго творчай спадчыне і менш вядомыя, але не менш вытанчаныя зместам і формай вершы.

З 2 па 9 снежня вучні школы ад 1 да 11 класа перагарнулі  некаторыя старонкі паэзіі Максіма Багдановіча. 

Справаздачу з мерапрыемстваў глядзіце ў прэзентацыі.

13-18 лютага - тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры

З 13 лютага па 18 лютага ў школе  часцей гучала родная мова. Не выпадкова. Праходзілі мерапрыемствы ў межах тыдня беларускай мовы і літаратуры. Бягучы год з'яўляецца годам 500-годдзя кнігадрукавання, таму вучні 5,9,11 класаў падрыхтавалі работы да  выставы "Францыск Скарына, мы табе ўдзячны..." Вучні 9, 11 класаў падрыхтавалі выступленні "Францычк Скарына - наш самы славуты зямляк", а вучні 5 класа - "Як да нас прыйшла кніга".  

Вучні 6, 7 класаў напісалі пісьмы-прызнанні "Люблю наш край - старонку гэту", а дзесяцікласнікі падрыхтавалі выставу буклетаў, інфармацыйных лістоў "Пісьменнікі - юбіляры - 2017". 

Вучні 8 "А" класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульне "Родная мова - матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова...".

Малодшыя школьнікі намалявалі ілюстацыі да беларускіх народных казак.

А завершыўся тыдзень літаратурнай кампазіцыяй "Францыск Скарына - выдатны прадстаўнік беларускай культуры эпохі Адраджэння".

Арганізатары мерапрыемстаў - настаўнікі беларускай мовы Шаёнак Ірына Васільеўна і Амбразевіч Людміла Мікалаеўна ўдзячны ўсім удзельнікам мерапрыемстаў. Асабіста вучаніцы 11 класа Корбан Наталлі за дапамогу ў падрыхтоўкі мерапрыемстаў. 

21 лютага - дзень роднай мовы. Давайце гаварыць на роднай мове не толькі ў гэты дзень, але і заўжды. 

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся...

03.03.2017 адбылася вандроўка вучняў і настаўнікаў школы ў сталіцу нашай дзяржавы г.Мінск. У чарговы раз мы пераканаліся, што наша сталіца - самая прыгожая!!!

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.