Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

Год культуры - 2016

Дата: 14 октября в 20:28, Обновлено 14 октября в 20:38
Автор: Ерохо О. Н.

Год культуры ў Беларусі

         Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2015 года № 522 2016 год абвешчаны Годам культуры. Дакумент прыняты «ў мэтах аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна - эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка - культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў».

    Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры, які распрацоўваецца Урадам сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, будзе закранаць усе сферы дзейнасці: культуру вытворчасці і земляробства, культуру сямейных адносін і побыту, культуру добраўпарадкавання населеных пунктаў.

       Значная ўвага нададзена сферы мастацкай культуры. Прадугледжваецца правядзенне комплексу мерапрыемстваў, звязаных са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі: 125‑годдзем з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 120‑годдзем з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 95‑годдзем з дня нараджэння Івана Шамякіна, 75‑годдзем з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна і інш. 25‑гадовы юбілей будзе адзначаць і фестываль мастацтваў «Славянскі базар».

      У 2016 годзе будзе весціся падрыхтоўка да мерапрыемстваў з нагоды святкавання юбілеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў 2017 годзе.

      У краіне таксама пройдуць міжнародныя фестывалі, канцэрты, творчыя форумы. Дзякуючы дзяржаўнай праграме «Культура» будзе аказана падтрымка прафесійнаму мастацтву, ахове помнікаў. За год плануецца завяршыць рэстаўрацыю кінастудыі «Беларусьфільм», мастацкага квартала ў Мінску. З’явяцца новыя фільмы і творчыя праекты. Пасля рэстаўрацыі пачнуць дзейнічаць некаторыя аб’екты культуры, а таксама аб’екты, аднаўленне якіх ажыццяўлялася ў межах дзяржаўнай праграмы «Замкі Беларусі». У Слуцку плануецца ўсталяваць помнік легендарнай княгіні Анастасіі Слуцкай. У Ватыкане рыхтуецца выстава беларускіх праваслаўных і каталіцкіх абразоў.

     Доўгі час вялася праца над Кодэксам аб культуры, аналага якому ў свеце пакуль няма. У пачатку снежня 2015 года дэпутаты ў першым чытанні прынялі праект згаданага нарматыўнага прававога акта. Дакумент складаецца з агульнай і спецыяльнай частак, пяці раздзелаў, 257 артыкулаў і прадугледжвае комплекснае і сістэмнае рэгуляванне грамадскіх адносін у сферы культуры, якая прадстаўлена адзінаццаццю напрамкамі культурнай дзейнасці.

    Своеасаблівы старт Года культуры адбудзецца падчас XXVIII Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», які пройдзе 9–12 студзеня 2016 года ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.

        Год  культуры крочыць па краіне!..

Юбілеі беларускіх пісьменнікаў

у 2016 годзе

№ п/п

Пісьменнік

Год нараджэння

2016

1.

Г. Бураўкін

28.08.1936

80

2.

З. Бядуля

23.04.1886

130

3.

В. Вольскі

05.09.1901

115

4.

А. Вярцінскі

18.11.1931

85

5.

Г. Далідовіч

01.06.1946

70

6.

Н. Гілевіч

30.09.1931

85

7.

С. Законнікаў

16.09.1946

70

8.

В. Коўтун

06.04.1946

70

9.

І. Сіпакоў

15.01.1936

80

10.

Я. Журба

30.04.1881

135

11.

М. Чарот

07.11.1896

120

12.

К. Крапіва

22.02.1896

120

13.

І. Мележ

08.02.1921

95

14.

Э. Ажэшка

06.06.1841

175

15.

І. Шамякін

30.01.1921

95

16.

Э. Пашкевіч

15.07.1876

140

17.

Я. Лучына

06.07.1851

165

Святочная лінейка "Верасень кліча ў школу"

1 верасня - Дзень ведаў

Лінейка "Верасень кліча ў школу"

Жоўты ліст, як пасланец сусвету,

У танцы апускаецца да долу.

Радасцю нас адарыла лета.

Верасень паклікаў зноў у школу!

Са словамі прывітання да ўсіх звярнулася Вольга Мікалаеўна Яроха, дырэктар школы:

"Паважаныя калегі! Дарагія вучні,бацькі! Шчыра віншуем вас з цудоўным святам — Днём ведаў і пачаткам новага 2016/2017 навучальнага года. 
Для кожнай школьнай сям’і 1 верасня з’яўляецца сімвалам добрых пачынанняў і здзяйсненняў. 380 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ў гэты дзень з кветкамі, усмешкамі, прагай да ведаў пераступяць школьны парог, чакае новае, напоўненае адкрыццямі і пазнаннямі жыццё. 
Для вас, паважаныя калегі, гэты дзень стане пачаткам чарговага этапу ў прафесійным жыцці, які таксама будзе напоўнены адкрыццямі, павышэннем узроўню педагагічнага майстэрства. Ваш высокі прафесіяналізм, шчырая любоў да роднай зямлі з’яўляюцца для кожнага з нас, і ў першую чаргу для падрастаючага пакалення, прыкладам сапраўднай грамадзянскасці, патрыятызму. 
Няхай моцнае здароўе, шчасце, дабрабыт, поспехі ў вучобе і працы не пакідаюць нас на працягу навучальнага года. Няхай кожны дзень прыносіць радасць ад творчага пошуку. 
Са святам, дарагія сябры!"

Сцэнар лінейкі можна спампаваць тут

Изображение

Изображение

01.09.2016 - першы ўрок "Нам мір завешчана берагчы"

Изображение

11.09.2016 - святочны канцэрт "Беларусь мая сінявокая"

Изображение

Изображение

75 - летие со дня рождения Владимира Мулявина

12 января 2016 любители искусства отметили 75 - летие со дня рождения Владимира Мулявина, советского и белорусского музыканта, композитора, художественного руководителя ансамбля "Песняры", Народного артиста СССР.
Не исключением стала и наша школа. В рамках недели белорусского языка и литературы в 10 классе (кл. руководитель Амбразевич Л.Н.) состоялся классный час "Рускі самародак, які стаў набыткам Беларусі... "

120 - годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы

Літаратурна - музычная імпрэза "Квітней, мой горад над Дзвіною!"

Горад Шагала
І горад Малевіча,
Дай распазнаць
Таямніцу тваю!
Велічны крыж

Язафата Кунцэвіча
Нібы з дакорам
Глядзіць на ваду.
Месцы святыя,
Парослыя дрэвамі,
Быццам малітвай,
Кранаюць душу
Жоўтай лістотай,
Даўно адляцелаю,
Што пад нагамі
Яшчэ варушу... 
(Таццяна Барысава)


18.04.2016г. вучні 10 класа разам з класным кіраўніком Людмілай Мікалаеўнай Амбразевіч падрыхтавалі літаратурна - музычную імпрэзу "Квітней, мой горад над Дзвіною!" 
На мерапрыемства быў запрошаны былы вучань сёмай школы Юрчак Дзяніс Валер'евіч, зараз галоўны спецыяліст аддзелу ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.
Цёпла і ўтульна прайшло мерапрыемства, пакінуўшы ў сэрцах пачуццё любові і гонару за любы горад над Дзвіною...


 

22-23.10.2016 - экскурсія ў горад Полацк

22-23.10.2016 актывісты пабывалі ў старажытным Полацку, горадзе, які стаў калыскай беларускай гісторыі... 
"Маці гарадоў беларускіх», першая сталіца Беларусі — Полоцк — быў пабудаваны на адным з маршрутаў гандлёвага шляху "з вараг у грэкі" і пачаў сваю гісторыю з 862 года. У Полоцку зарадзілась беларуская дзяржаўнасць і культура, у ім нарадзіліся Еўфрасіння Полацкая, Францішак Скарына, Сімяон Полацкі - слава і гонар беларускага народа...

Изображение

Изображение

125 - годдзе з дня нараджэння М.Багдановіча

Максім Багдановіч… Гэтае імя згадвае першым ледзь не кожны, калі называе сваіх любімых беларускіх паэтаў. Ураджэнец Мінска, ён амаль усё сваё жыццё правёў за межамі Беларусі – у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі, завяршыў зямны шлях у 25-гадовым узросце ў Ялце, выдаў толькі адзін зборнік вершаў – знакаміты «Вянок», аднак здолеў стаць адным з найбольш яркіх дзеячаў шматвяковай беларускай культуры і класікам нашай літаратуры. Яго творчасць – гэта знітаванне беларускіх нацыянальных пачаткаў і агульнаеўрапейскіх традыцый. Лірычны герой яго вершаў – надзвычай прыцягальная асоба для чытачоў, бо гэта дапытлівы і мужны чалавек, шукальнік гарманічных, прыгожых пачаткаў жыцця, сувязей з гісторыяй свайго краю і гісторыяй усяго чалавецтва, які прагне спазнаць быццё ва ўсіх яго праявах.

Максім Багдановіч – аўтар найзнакаміцейшых «Зоркі Венеры» і «Слуцкіх ткачых». Ёсць у яго творчай спадчыне і менш вядомыя, але не менш вытанчаныя зместам і формай вершы.

З 2 па 9 снежня вучні школы ад 1 да 11 класа перагарнулі  некаторыя старонкі паэзіі Максіма Багдановіча. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.