Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?
УЧ.IT.ЕЛЬ | Образовательный веб-квест
Временные перебои в работе с платежами

Фестывалім

Дата: 28 октября 2016 в 17:15, Обновлено 26 декабря 2016 в 20:40
Автор: Ерохо О. Н.
Адкрываю, як свет, нанова
беларускае роднае слова,
пералівістае - як каменьчык, 
вясёлкавае - як ручэй,
цёплае - як агеньчык
добрых тваіх вачэй,
светлае - як маланка,
гнеўнае - як пярун,
ціхае - як калыханка,
вечнае - як Беларусь. 
Анатоль Канапелька

     І раённы фестываль педагагічных ідэй "Вопыт арганізацыі эфектыўнага адукацыйнага працэса ў сучаснай школе" прысвечаны вопыту выкладання вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".


     У  рамках  фестывалю пройдуць наступныя мерапрыемствы:

- выстава метадычнай літаратуры і матэрыялаў педагагічнага вопыту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;

- педагагічныя чытанні «Інавацыйныя падыходы ў выкладанні беларускай літаратуры і мовы" па намінацыях:

1) «Супрацоўніцтва «Настаўнік-вучань»»,
2) «Мая метадычная знаходка»,
3)«Даследчая дзейнасць»,
4)«Рыхтуемся да алімпіяды»,
5) «Факультатыўныя заняткі»;
6) «Профільнае навучанне»

- конкурс сайтаў устаноў адукацыі;

- метадычная гульня настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;

- літаратурныя сустрэчы настаўнікаў з пісьменнікамі Віцебшчыны.

     Дакладней пазнаёміцца з палажэннем аб фестывалі можна тут.

     ДУА "Сярэдняя школа №7 г. Віцебка" на фестывалі будзе прадстаўлена настаўнікам першай кваліфікацыйнай катэгорыі Шаёнак Ірынай Васільеўнай. Ей падрыхтавана выступленне ў намінацыі "Мая метадычная знаходка" па тэме "Фарміраванне прадметных і ключавых кампетэнцый вучняў сродкамі вучэбнага прадмета".

2 і 3 лістапада адбыўся І раённы фестываль педагагічных ідэй "Вопыт арганізацыі эфектыўнага адукацыйнага працэса ў сучаснай школе", прысвечаны вопыту выкладання вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.