Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?
УЧ.IT.ЕЛЬ | Образовательный веб-квест
Временные перебои в работе с платежами

2016 - Год культуры

Дата: 11 января 2016 в 08:25, Обновлено 13 декабря 2016 в 21:42
Автор: Ерохо О. Н.

   

Год культуры ў Беларусі

         Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2015 года № 522 2016 год абвешчаны Годам культуры. Дакумент прыняты «ў мэтах аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна - эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка - культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў».

    Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры, які распрацоўваецца Урадам сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, будзе закранаць усе сферы дзейнасці: культуру вытворчасці і земляробства, культуру сямейных адносін і побыту, культуру добраўпарадкавання населеных пунктаў.

       Значная ўвага нададзена сферы мастацкай культуры. Прадугледжваецца правядзенне комплексу мерапрыемстваў, звязаных са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі: 125‑годдзем з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 120‑годдзем з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 95‑годдзем з дня нараджэння Івана Шамякіна, 75‑годдзем з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна і інш. 25‑гадовы юбілей будзе адзначаць і фестываль мастацтваў «Славянскі базар».

      У 2016 годзе будзе весціся падрыхтоўка да мерапрыемстваў з нагоды святкавання юбілеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў 2017 годзе.

      У краіне таксама пройдуць міжнародныя фестывалі, канцэрты, творчыя форумы. Дзякуючы дзяржаўнай праграме «Культура» будзе аказана падтрымка прафесійнаму мастацтву, ахове помнікаў. За год плануецца завяршыць рэстаўрацыю кінастудыі «Беларусьфільм», мастацкага квартала ў Мінску. З’явяцца новыя фільмы і творчыя праекты. Пасля рэстаўрацыі пачнуць дзейнічаць некаторыя аб’екты культуры, а таксама аб’екты, аднаўленне якіх ажыццяўлялася ў межах дзяржаўнай праграмы «Замкі Беларусі». У Слуцку плануецца ўсталяваць помнік легендарнай княгіні Анастасіі Слуцкай. У Ватыкане рыхтуецца выстава беларускіх праваслаўных і каталіцкіх абразоў.

     Доўгі час вялася праца над Кодэксам аб культуры, аналага якому ў свеце пакуль няма. У пачатку снежня 2015 года дэпутаты ў першым чытанні прынялі праект згаданага нарматыўнага прававога акта. Дакумент складаецца з агульнай і спецыяльнай частак, пяці раздзелаў, 257 артыкулаў і прадугледжвае комплекснае і сістэмнае рэгуляванне грамадскіх адносін у сферы культуры, якая прадстаўлена адзінаццаццю напрамкамі культурнай дзейнасці.

    Своеасаблівы старт Года культуры адбудзецца падчас XXVIII Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», які пройдзе 9–12 студзеня 2016 года ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.

        Год  культуры крочыць па краіне!..

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.