Дзелімся вопытам з калегамі: РМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
“Толькі тады веды робяцца нашым сталым набыткам,
калі мы прыходзім да іх, здабываем самі” (Я. Колас)
22 лютага сёмая школа запрасіла да сябе настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыў Чыгуначнага раёна г. Віцебска. Тэма для сустрэчы абрана актуальная: "Сучасныя дыдактычныя падыходы", форма правядзення - семінар-практыкум. Для дасягнення мэты: стварэнне ўмоў для распрацоўкі шляхоў рэалізацыі сучасных падыходаў выкарыстання вучэбнага матэрыялу па беларускай мове і літаратуры пасродкам прафесійнай камунікацыі семінар праходзіў у форме метадычнага кафэ. Удзельнікам былі прапанаваны наступныя стравы: "Тэарытычная нарэзка", кактэль "Метадычнае асарці", "Ерундопель па-беларуску", мус "Воблачны", "Спякотнае", мармелад " Карысны". Настаўнікі пазнаёміліся з такімі метадычнымі прыёмамі, як крыжаванка "Іменная", медыаазбука, "Пішучая машынка", таксанамія Блума, воблака слоў, мудрыя совы, сэрвісамі WEB 2.0 - QR- код, сэрвіс learningApps.com і інш. Напрыканцы ўдзельнікі сустрэчы прынялі ўдзел у квізе “Любі чужое аж да захаплення, сваё шануй да самазабыцця”, прысвечаным нашай малой радзіме - роднай Віцебшчыне.
Удзельнікі адзначылі, што веды яны паглыналі з вялікім апетытам, бо "каб пераварваць веды, трэба паглынаць іх з апетытам” (Анатоль Франц). Але спатрэбіцца пэўны час, каб іх пераварыць. Набытыя веды і практычныя навыкі дапамогуць настаўнікам зрабіць адукацыйны працэс яшчэ больш якасным, пазнавальным і цікавым.