Паэт красы і гармоніі: святкуем 125-годдзе з дня нараджэння М. Багдановіча
Максім Багдановіч… Гэтае імя згадвае першым ледзь не кожны, калі называе сваіх любімых беларускіх паэтаў. Ураджэнец Мінска, ён амаль усё сваё жыццё правёў за межамі Беларусі – у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі, завяршыў зямны шлях у 25-гадовым узросце ў Ялце, выдаў толькі адзін зборнік вершаў – знакаміты «Вянок», аднак здолеў стаць адным з найбольш яркіх дзеячаў шматвяковай беларускай культуры і класікам нашай літаратуры. Яго творчасць – гэта знітаванне беларускіх нацыянальных пачаткаў і агульнаеўрапейскіх традыцый. Лірычны герой яго вершаў – надзвычай прыцягальная асоба для чытачоў, бо гэта дапытлівы і мужны чалавек, шукальнік гарманічных, прыгожых пачаткаў жыцця, сувязей з гісторыяй свайго краю і гісторыяй усяго чалавецтва, які прагне спазнаць быццё ва ўсіх яго праявах.
Максім Багдановіч – аўтар найзнакаміцейшых «Зоркі Венеры» і «Слуцкіх ткачых». Ёсць у яго творчай спадчыне і менш вядомыя, але не менш вытанчаныя зместам і формай вершы.
З 2 па 9 снежня вучні школы ад 1 да 11 класа перагарнулі некаторыя старонкі паэзіі Максіма Багдановіча.
Справаздачу з мерапрыемстваў глядзіце ў прэзентацыі.
<iframe allowfullscreen="true" frameborder="0" height="389" mozallowfullscreen="true" src="https://docs.google.com/presentation/d/10zSRVwquPYpYHGrZ1c31KegSPZSQthXi_AFKyLUF5eo/embed?start=false&loop=false&delayms=3000" webkitallowfullscreen="true" width="640"></iframe>